Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.09.2023

Тыдзень беларускай мовы

У рамках Тыдня беларускай мовы, які праходзіў з 18 па 23 верасня, былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры 2023 года”;
  • акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску”;
  • чыстапісанне пра беларускую мову;
  • акцыя “Любімае слова на роднай мове ў малюнку”;
  • конкурс чытачоў “Люблю цябе, родная мова”;
  • вясёлы перапынак “Беларускія народныя гульні”;
  • прагляд відэафільма ”Цікавыя факты пра беларускую мову” з абмеркаваннем;
  • выстава плакатаў “Квітней, мая родная мова”.

Акрамя таго былі праведзены класныя гадзіны, прысвечаныя Тыдню роднай мовы.

Вучні адзначылі, што роднае слова - гэта найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця,  скарбніца гісторыі народа. Тыдзень завяршыўся, але школьнае жыццё працягваецца, і ёсць надзея, што тут, у школе, кожны дзень будзе гучаць мілагучнае беларускае слова.