Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.09.2022

Тыдзень роднай мовы

Тыдзень з 19 па 23 верасня 2022 года аб'яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Тыднем роднай мовы " Як ты дорага мне, мая родная мова!" Мерапрыемствы гэтага Тыдня (акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", "Маё любімае слова па-беларуску", "Чытаем вершы вершы пра родную мову", класныя гадзіны "Беларускія народныя святы і гульні", конкурс творчых работ "За што я люблю родную зямлю", экскурсіі ў Міжлескі гісторыка-краязнаўчы музей "Аб родным краі роднай мовай" і інш.) дапамаглі абудзіць цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі, традыцый беларускага народа. Вучні адзначылі, што роднае слова - гэта найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця,  скарбніца гісторыі народа. Тыдзень завяршыўся, але школьнае жыццё працягваецца, і ёсць надзея, што тут, у школе, кожны дзень будзе гучаць мілагучнае беларускае слова.